На падставе рашэння Брэсцкага раённага выканаўчага камітэта ад 05.10.2020 № 1535 «Аб правядзенні месячніка па добраўпарадкаванні” і з мэтай прыцягнення насельніцтва і працоўных калектываў да выканання работ па добраўпарадкаванні, азеляненні і навядзенні парадку на тэрыторыях населеных пунктаў Брэсцкага раёна, з 12 кастрычніка па 13 лістапада 2020 года праводзіцца месячнік па добраўпарадкаванні.
Запланавана правядзенне суботнікаў. У сувязі з гэтым, просім жыхароў прыняць актыўны ўдзел у гэтым мерапрыемстве.
Нагадваем, распальванне вогнішчаў у месцах агульнага карыстання – забаронена!