Гісторыя прадпрыемства пачынаецца 19 верасня 1939 года стварэннем Жабінкаўскага райкоммунхоза. З 1941 года па жнівень 1944 года, з прычыны нямецка-фашысцкай акупацыі, райкоммунхоз часова спыніў сваю працу.

Першым пасляваенным кіраўніком быў Нікулін Фёдар Піліпавіч, на штатных пасадах працавала 6 чалавек: загадчык аддзела, тэхнік-будаўнік, домакіраўнік, лазеншчык, конюх, прыбіральшчыца.

Камунальнае ўнітарнае шматгаліновае вытворчае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Жабінкаўскае ЖКГ» створана рашэннем Брэсцкага аблвыканкама ад 21 мая 1984 года.

Заснавальнікам з’яўляецца Жабінкаўскі раённы выканаўчы камітэт. Згодна з ведамаснай структуры, прадпрыемства адносіцца да сістэме міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, знаходзіцца ў аператыўным кіраванні Брэсцкага абласнога ўнітарнага прадпрыемства «Кіраванне ЖКГ».

У 2008 годзе ўведзена ў дзеянне станцыя абезжалезвання г.Жабінка, у 2008-2009 гадах на баланс прадпрыемства прынятыя аб’екты Міністэрства адукацыі РБ, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання РБ.

Кіраўнікі прадпрыемства

  • 1955-1980 Макарэвіч Іван Емяльянавіч
  • 1980-1984 Крупенка Уладзімір Мікалаевіч
  • 1984-1987 Калеснікаў Уладзімір Паўлавіч
  • 1987-1990 Шорах Сцяпан Іосіфавіч
  • 1990-2009 Кандрацюк Мікалай Канстанцінавіч
  • 2009-2016 Будзько Аляксандр Міхайлавіч
  • 2016-2017 Камянец Генадзь Сцяпанавіч
  • 2017-2019 Заграй Павел Пятровіч
  • 2020-2023 Маталыга Мікалай Мікалаевіч

Напрамкі дзейнасці

Асноўнымі відамі дзейнасці прадпрыемства з’яўляецца аказанне паслуг па цеплазабеспячэння, водазабеспячэнню, водаадвядзенню, абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі, добраўпарадкаванні тэрыторый, абслугоўванні і рамонту жыллёвага фонду, рамонтна-будаўнічыя работы, паслугі лазняў, рытуальныя паслугі.

Камунальныя паслугі

цеплазабеспячэнне, водазабес- пячэнне, водаадвядзенне і інш.

Вываз смецця

абыходжанне з цвёрдымі камунальнымі адходамі

Рамонт жылфонду

абслугоўванне і рамонт жыллёвага фонду

Добраўпарадкаванне

добраўпарадкаванне тэрыторый горада

Рамонтныя работы

рамонтна-будаўнічыя работы

Лазні

паслугі лазняў

Рытуальныя паслугі

рытуальныя паслугі, рытуальны магазін, рытуальныя тавары