Адносіны ў галіне абароны правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг рэгулююцца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь ад 16 ліпеня 2008 г. № 405-З «Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг» і іншымі актамі заканадаўства.
Удзельнікамі адносін у галіне абароны правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг з’яўляюцца спажывец, выканаўца, грамадскія аб’яднанні спажыўцоў, дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй.
Віды жыллёва-камунальных паслуг
Згодна з заканадаўствам усе ЖКП класіфікуюцца на:
- асноўныя, якія аказваюцца ў абавязковым парадку і забяспечваюць неабходную добраўпарадкаванасць жылых дамоў, жылых і дапаможных памяшканняў, прыдамавой тэрыторыі ў дачыненні да ўмоў адпаведнага населенага пункта, іх адпаведнасць уста-ноўленым санітарным і тэхнічным патрабаванням.
- дадатковыя, якія аказваюцца па дамове паміж выканаўцам і спажыўцом.
У залежнасці ад асаблівасцяў зместу і мэтавага прызначэння жыллёва-камунальныя паслугі падпадзяляюцца на наступныя віды:
- камунальныя паслугі, якія ўключаюць гарачае і халоднае водазабеспячэнне, водаадвядзенне (каналізацыя), газа -, электра – і цеплазабеспячэнне, карыстанне ліфтам, вываз, абясшкоджванне і перапрацоўку цвёрдых камунальных адходаў;
- тэхнічнае абслугоўванне, якое ўключае эксплуатацыю агульнай маёмасці жылых дамоў, уборку і асвятленне дапаможных памяшканняў жылых дамоў, прыдамавой тэрыторыі, а таксама рамонт удасканаленых пакрыццяў праездаў, праходаў, догляд за зялёнымі насаджэннямі;
- бягучы рамонт, які ажыццяўляецца ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку;
- капітальны рамонт шматкватэрнага жылога дома, які ажыццяўляецца ва ўстаноўленым заканадаўствам па-радку.
- паслугі па кіраванні жылым домам ці групай жылых дамоў;
- іншыя жыллёва-камунальныя паслугі.
Правы спажыўцоў ЖКП
Згодна з Артыкулам 6 Закона Спажывец мае права на:
- задавальненне патрэб у жыллёва-камунальных паслугах;
- бяспеку жыллёва-камунальных паслуг;
- інфармацыю аб выканаўцы і аказваемых ім жыллёва-камунальных паслугах;
- выбар выканаўца жыллёва-камунальных паслуг, што аказваюцца на канкурэнтнай аснове;
- асвета ў галіне абароны правоў спажыўцоў жыллёва -камунальных паслуг;
- належную якасць жыллёва-камунальных паслуг;
- пакрыццё страт, шкоды, прычыненых выканаўцам жыцця, здароўю і (або) маёмасці спажыўца з прычыны неаказання жыллёва-камунальных паслуг або іх выканання з недахопамі;
- дзяржаўную, уключаючы судовую, абарону сваіх правоў.
Прававыя асновы аказання ЖКП
- Газа -, электра-і цеплазабеспячэнне спажыўцоў ажыццяўляецца на падставе дагавораў, заключаных у адпаведнасці з нормамі Грамадзянскага заканадаўства аб дагаворы энергазабеспячэння.
- Капітальны рамонт шматкватэрнага жылога дома ажыццяўляецца на падставе дагавора, заключанага ў парадку, які вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, на перыяд правядзення такога рамонту.
- Жыллёва-камунальныя паслугі, не названыя ў Главе 2 Закона, аказваюцца на падставе дагавора на аказанне жыллёва-камунальных паслуг, дагавораў бытавога падраду і іншых відаў дагавораў у адпаведнасці з грамадзянскім заканадаўствам.
Аказанне жыллёва-камунальных паслуг можа быць прадугледжана як адным, так і некалькімі дагаворамі.
Заключэнне дагавора на аказанне ЖКП
Дагавор на аказанне асноўных жыллёва-камунальных паслуг, які заключаецца з выканаўцам, які з’яўляецца камерцыйнай арганізацыяй, з’яўляецца публічным. Умовы тыпавога дагавора апісаны ў Артыкуле 14 Закона.
Дагавор на аказанне жыллёва-камунальных паслуг заключаецца спажыўцом, які з’яўляецца наймальнікам жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду, уласнікам жылога памяш-кання, членам арганізацыі забудоўшчыкаў, ці іншай асобай, упаўнаважаннай ім на падставе даверанасці, што выдаецца ў парадку, устаноўленым грамадзянскім заканадаўствам.
У выпадку, калі спажыўцы валодаюць жылым памяшканнем (аднакватэрных жылым домам) на праве агульнай уласнасці, дамова на аказанне жыллёва-камунальных паслуг заключаецца з усімі ўласнікамі альбо з адным з іх па дамове паміж імі.
Выканаўца, які з’яўляецца камерцыйнай арганізацыяй, пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці аказання адпаведных асноўных жыллёва-камунальных паслуг абавязаны заключыць дагавор на аказанне асноўных жыллёва-камунальных паслуг у дачыненні жылога памяшкання спажыўца, размешчанага ў межах абслугоўванай выканаўцам тэрыторыі, у аб’ёме, не ніжэй за прадугледжаны нормамі (нарматывамі) спажывання жыллёва-камунальных паслуг.
Правы і абавязкі Спажыўца і Выканаўца ЖКП па дагавору
Спажывец
Права:
- атрымліваць своечасова і ў поўным аб’ёме жыллёва-камунальныя паслугі належнай якасці;
- патрабаваць ад выканаўцы выканання заканадаўства і ўмоў дагавора на аказанне жыллёва-камунальных паслуг;
- пераразліку платы за камунальныя паслугі ў выпадках і парадку, устаноўленых Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, у тым ліку за перыяд перапынкаў у іх аказанні.
Абавязаны:
- заключыць дагавор на аказанне асноўных ЖКП, які падрыхтаваны і прадстаўлены выканаўцам;
- своечасова прымаць меры па ўстараненню выяўленых непаладак, звязаных з атрыманнем жыллёва-камунальных пас-луг, якія ўзніклі па віне спажыўца;
- забяспечваць цэласнасць і захаванасць прыбораў уліку, якія знаходзяцца ў жы-лым памяшканні (аднакватэрным жылым доме);
- аплачваць жыллёва-камунальныя паслугі ў тэрміны, устаноўленыя заканадаўствам і (або) дагаворам;
- дапускаць у жылыя памяшканні, на зямельныя ўчасткі працаўнікоў выканаўца ў выпадках і парадку, вызначаных заканадаўчымі актамі;
- выконваць патрабаванні заканадаўства, не дапускаць парушэнні правоў і законных інтарэсаў іншых спажыўцоў.
Выканаўца
Права:
- патрабаваць ад спажыўца выканання за-канадаўства і ўмоў дагавора на аказанне жыллёва-камунальных паслуг;
- доступу ў жылыя памяшканні, на зямельныя ўчасткі ў выпадках і парадку, вызна-чаных заканадаўчымі актамі;
- прыпыняць аказанне камунальных паслуг спажыўцу, які мае без паважных прычын запазычанасць па іх аплаце і які не пагасіў яе ва ўстаноўленыя тэрміны, у парадку, устаноўленым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Абавязаны:
- падрыхтаваць і заключыць са спажыўцом дагавор на аказанне асноўных ЖКП;
- забяспечваць своечасовае прадастаўленне жыллёва-камунальных паслуг належнай якасці;
- разглядаць у парадку, вызначаным гэтым Законам, патрабаванні спажыўцоў у сувязі з неаказаннем жыллёва-камунальных паслуг альбо аказаннем жыллёва-камунальных паслуг з недахопамі, весці іх ўлік;
- своечасова за свой кошт выконваць работы па ліквідацыі выяўленых недахопаў жыллёва-камунальных паслуг, якія ўзніклі па яго віне.
Спажывец і Выканаўца маюць таксама іншыя правы і абавязкі, прадугледжаныя Законам «Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг», iншым заканадаўствам і (або) дагаворам на аказанне жыллёва-камунальных паслуг.