АРІП прапаноўвае фізічным асобам дыстанцыйны сэрвіс Асабісты кабінет АРІП.
Для карыстання Асабістым кабінетам АРІП:
- не трэба ўсталёўваць спецыяльнае праграмнае забеспячэнне
- выкарыстоўвайце актуальныя версіі браўзэраў Microsoft Edge, Firefox 62.0 і вышэй, Opera 53.0 і вышэй, Safari 5.0 і вышэй, Google Chrome 65.0 і вышэй.
Асабісты кабінет АРІП дазволіць Вам:
- кіраваць сваімі паслугамі АРІП (групаваць, выдаляць і дадаваць новыя паслугі, дзяліцца паслугамі са сваякамі і знаёмымі, каб яны таксама маглі атрымліваць інфармацыю аб Вашых паслугах, і г.д.)
Звяртаем Вашу ўвагу: дадаць асабісты рахунак за жыллёва-камунальныя паслугі Вы можаце ў тым выпадку, калі з’яўляецеся ўладальнікам асабовага рахунку.
- кіраваць спосабам атрымання паведамлення аб памеры платы за жыллёва-камунальныя паслугі (на электронны адрас або поштай на папяровым носьбіце)
- наладзіць атрыманне апавяшчэнняў аб выстаўленых рахунках на аплату і аперацыях аплаты паслуг АРІП: на адрас электроннай пошты, Viber або Telegram).
- праглядаць дэталёвую інфармацыю па жыллёва-камунальных паслугах: аб’ёмах спажывання паслуг, выстаўленым сумам патрабаванняў і графічнай статыстыцы
Звяртаем Вашу ўвагу: пры першым ўваходзе ў Асабісты кабінет АРІП інфармацыю аб жыл-лёва-камунальных паслугах АРІП прадастаўляе за апошнія 6 каляндарных месяцаў. Пры наступных ўваходах – за апошнія 12 каляндарных месяцаў.