Галоўная // Навіны // Да ведама грамадзян

Да ведама грамадзян

Аб абыходжанні з адходамі і ртуцьзмяшчальнымі прыборамі

Паважаныя жыхары горада і раёна! Нагадваем, што аператарам па абыходжанні з адходамі, на тэрыторыі Жабінкаўскага раёна, з’яўляецца КВУП “Брэсцкі смеццеперапрацоўчы завод”. Па ўсіх пытаннях вывазу і ўтылізацыі цвёрдых камунальных адходаў, а таксама буйнагабарытных адходаў Вам неабходна звяртацца па тэл. 8 0162 53-28-50; 8 0162 50-40-41 або ў КУШВП ЖКГ «Жабінкаўскі ЖКГ» па тэл. 35-8-41. КУШВП …

Аб абыходжанні з адходамі і ртуцьзмяшчальнымі прыборамі Read More »

Змяненне рэжыму працы пашпартыста з 17.12.2021

Паважаныя жыхары горада і раёна! На падставе загада КУШВП ЖКГ «Жабінкаўскі ЖКГ» ад 17.11.2021 № 918 «Аб змене істотных умоў» з 17 снежня 2021 года рэжым працы пашпартыста будзе ажыццяўляцца: аўторак – субота з 8.00 да 17.00 перапынак на абед з 13.00 да 14.00 выхадны нядзеля, панядзелак

Гэта важна ведаць: шаленства – небяспечна!

Шаленства – гэта інфекцыйнае захворванне, якое пры несвоечасова пачатым лячэнні можа прывесці да смяротнага зыходу! Чалавек часцей заражаецца ад сабак і катоў (хатніх і вандроўных), а яны – ад дзікіх пажадлівых жывёл (лісіца, воўк і інш.). Разносчыкамі хваробы лічацца лісы, папуляцыя якіх вялікая. Інфіцыраванне чалавека адбываецца пры кантакце са сліной хворай жывёлы. Заражэнне можа адбыцца …

Гэта важна ведаць: шаленства – небяспечна! Read More »

Рэспубліканская акцыя па прафілактыцы тытунекурэння

Паважаныя жыхары горада і раёна! З 18 па 25 лістапада ў Рэспубліцы Беларусь, у рамках рэалізацыі палажэнняў Рамачнай канвенцыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя па барацьбе супраць тытуню ў Рэспубліцы Беларусь, дзяржаўнай праграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека”, а таксама ў сувязі з правядзеннем “Сусветнага дня некурэння і прафілактыкі анкалагічных захворванняў”, праводзіцца рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя па …

Рэспубліканская акцыя па прафілактыцы тытунекурэння Read More »

Нашэнне масак і захаванне дыстанцыі ў грамадскіх месцах стане абавязковым для ўсіх

Паважаныя жыхары горада і раёна! Санітарна-эпідэміялагічная служба Брэсцкай вобласці інфармуе, што ў Беларусі з 9 кастрычніка 2021 г. нашэнне масак і захаванне дыстанцыі ў грамадскіх месцах стане абавязковым для ўсіх. Гэта норма ўнесена спецыялістамі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь у санітарныя нормы і правілы, якія датычацца прафілактыкі грыпу і COVID-19. Даведачна: Пастанова Міністэрства аховы здароўя …

Нашэнне масак і захаванне дыстанцыі ў грамадскіх месцах стане абавязковым для ўсіх Read More »

Серыя відэаролікаў «Кавід у пытаннях і адказах»

Паважаныя жыхары горада і раёна! У рамках праекта Сусветнага банка «Экстранае рэагаванне на COVID-19 у Рэспубліцы Беларусь, створана серыя відэаролікаў «Кавід у пытаннях і адказах», прысвечаных пытанням вакцынацыі супраць COVID-19. Адказы на пытанні даюць эксперты – урачы-практыкі, навукоўцы, спецыялісты розных сфер аховы здароўя. Азнаёміцца з відэаролікамі #стопковид.бел

Месцы, дзе забаронена купанне грамадзян

Паважаныя жыхары горада і раёна! Месцы на тэрыторыі Жабінкаўскага раёна, дзе забаронена купанне грамадзян: каналы меліярацыйных сістэм; пажарныя вадаёмы; частка ракі Мухавец, якая праходзіць у межах горада Жабінкі, вёсак Булькава і Пятровічы Ракитницкого сельсавета, каля тэрыторыі даччынага унітарнага прадпрыемства «Санаторый Буг»; вадаём у цэнтральным гарадскім парку горада Жабінкі; сажалка паблізу філіяла «ПМК-19 (г. Жабінка)» дзяржаўнага …

Месцы, дзе забаронена купанне грамадзян Read More »

Злачынствы ў сетцы Інтэрнэт

На працягу апошніх гадоў на тэрыторыі рэспублікі фіксуецца рост колькасці зарэгістраваных злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій, а таксама павелічэнне колькасці вымагальніцтваў і махлярстваў, учыненых з выкарыстаннем магчымасцяў сеткі Інтэрнэт. У Брэсцкай вобласці за апошнія чатыры гады колькасць злачынстваў, учыненых у сетцы Інтэрнэт, вырасла практычна ў 10 разоў. У бягучым годзе з выкарыстаннем Інтэрнэта здзейснена кожнае …

Злачынствы ў сетцы Інтэрнэт Read More »

Актыўнасць мабільных зламыснікаў

Цяпер на тэрыторыі Брэсцкай вобласці прадаўжае назірацца актыўнасць зламыснікаў, якія ажыццяўляюць званкі на мабільныя тэлефоны грамадзян і пад выглядам прадстаўніка банкаўскай установы Рэспублікі Беларусь спрабуюць завалодаць рэквізітамі іх банкаўскіх плацежных картак, а таксама іншымі канфідэнцыйнымі данымі. Указаныя асобы паведамляюць, што неабходна тэрмінова ажыццявіць якія-небудзь дзеянні з банкаўскай плацежнай картай, бо хтосьці або спрабуе выкрасці з …

Актыўнасць мабільных зламыснікаў Read More »