Галоўная // Навіны // Да ведама грамадзян // Аб абыходжанні з адходамі і ртуцьзмяшчальнымі прыборамі

Аб абыходжанні з адходамі і ртуцьзмяшчальнымі прыборамі

Паважаныя жыхары горада і раёна!

Нагадваем, што аператарам па абыходжанні з адходамі, на тэрыторыі Жабінкаўскага раёна, з’яўляецца КВУП “Брэсцкі смеццеперапрацоўчы завод”. Па ўсіх пытаннях вывазу і ўтылізацыі цвёрдых камунальных адходаў, а таксама буйнагабарытных адходаў Вам неабходна звяртацца па тэл. 8 0162 53-28-50; 8 0162 50-40-41 або ў КУШВП ЖКГ «Жабінкаўскі ЖКГ» па тэл. 35-8-41.

КУШВП ЖКГ «Жабінкаўскі ЖКГ» на аснове адплатнай дамовы можа аказаць транспартныя паслугі па вывазе адходаў з тэрыторыі Вашага жылога дома. Таксама, даводзім да Вашай звесткі, што пабітыя ці сапсаваныя тэрмометры, а таксама люмінесцэнтныя лямпы нельга выкідваць у кантэйнеры. Збор люмінесцэнтных і іншых ртутных лямпаў арганізаваны ў шэрагу прадпрыемстваў і арганізацый горада Брэста (КУП «БМПЗ», ПУПП «ВДС-электра», ЗАТ «Гандлёвы дом 1000 дробязяў», ТАА НВКЦ «Інтэкс» і інш.)

На тэрыторыі Жабінкаўскага раёна выкарыстаныя (непашкоджаныя) ртутныя тэрмометры, а таксама люмінесцэнтныя лямпы ад фізічных асоб прымае КУШВП ЖКГ «Жабінкаўскі ЖКГ». Пашкоджаныя тэрмометры неабходна здаваць у пункт РАНС Жабінкаўскага раёна.