У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку спісання пені грамадзянам, якія маюць пратэрмінаваную запазычанасць па аплаце жыллёва-камунальных паслуг, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 04.01.2007 №2 – спісанне пені грамадзянам, якія маюць пратэрмінаваную запазычанасць па аплаце жыллёва-камунальных паслуг, адбываецца па рашэнні раённага выканаўчага камітэта, узгодненага з аблвыканкамам, пры ўмове выплаты асноўнага доўгу. Для спісання пені грамадзянам неабходна падаць заяву ў адвольнай форме ў арганізацыю жыллёва-камунальнай гаспадаркі, з указаннем прычын узнікнення запазычанасці.