Паважаныя жыхары горада і раёна!
Санітарна-эпідэміялагічная служба Брэсцкай вобласці інфармуе, што ў Беларусі з 9 кастрычніка 2021 г. нашэнне масак і захаванне дыстанцыі ў грамадскіх месцах стане абавязковым для ўсіх. Гэта норма ўнесена спецыялістамі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь у санітарныя нормы і правілы, якія датычацца прафілактыкі грыпу і COVID-19.
Даведачна: Пастанова Міністэрства аховы здароўя ад 06 кастрычніка 2021 г. № 105 – змены, унесеныя ў Санітарныя нормы і правілы “Патрабаванні да арганізацыі і правядзення санітарна-проціэпідэмічных мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне заносу, узнікнення і распаўсюджвання грыпу і інфекцыі COVID-19”, зацверджаныя Міністэрствы аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2012 г. № 217.
З улікам вышэйпададзенага, з 9 кастрычніка 2021 г. нашы грамадзяне абавязаны насіць маскі і выконваць сацыяльную дыстанцыю (1-1,5 метра) у крамах, аб’ектах грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання, пры наведванні тэатраў, кінатэатраў, культурна-масавых мерапрыемстваў, стадыёнаў, прадпрыемстваў, установаў аховы здароўя, аптэк і іншых аб’ектаў. Выконваць правілы будзе неабходна і ў грамадскім транспарце ўсіх відаў, у тым ліку таксі. Унесена істотнае дапаўненне – адказнасць фізічных асоб (грамадзян). Гэта звязана з тым, што ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі, у тым ліку Брэсцкай вобласці, назіраецца небяспечная эпідэміялагічная сітуацыя па захваральнасці на новую каранавірусную інфекцыю.
Зважаем, што ў санітарных нормах і правілах таксама паказана, як павінна насіцца маска: яна павінна зачыняць нос, рот і падбародак. Кантраляваць выкананне патрабаванняў будзе санітарна-эпідэміялагічная служба сумесна з зацікаўленымі, перш за ўсё МУС, Мінтрансам. На першым этапе будуць праводзіцца маніторынгі, каб ацаніць, як вышэйзгаданыя правілы будуць выконвацца і суб’ектамі, і грамадзянамі. Будзем пераконваць наша насельніцтва выконваць дыстанцыю і насіць медыцынскія маскі ці марлевыя павязкі. У далейшым магчыма прымяненне і іншых мер у рамках дзейнага заканадаўства.