З мэтай папулярызацыі дзейнасці Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных (далей – БМААСП) і прафесіі ратавальніка-пажарнага з 21 верасня па 16 кастрычніка ў рэспубліцы будзе праходзіць прафілактычная акцыя “Моладзь за бяспеку”, прымеркаваная да дня ўтварэння БМААСП.
Акцыя будзе праходзіць у 3 этапы:
- 1-ы этап – з 21 па 30 верасня (акцыя праходзіць у домаўладаннях адзінока пражываючых пенсіянераў, інвалідаў, ветэранаў ВАВ).
- 2-і этап – з 1 па 9 кастрычніка (акцыя праходзіць у дамах састарэлых, дамах ветэранаў, ТЦСАНах, ДК, а таксама сярод аматарскіх аб’яднанняў (клубаў, гурткоў) для людзей пажылога ўзросту).
- 3-ці этап – з 12 па 16 кастрычніка (акцыя праходзіць у месцах масавага знаходжання людзей: цэнтрах дзіцячай творчасці, Палацах моладзі, кінатэатрах, актавых залах, ДК, на адкрытых пляцоўках, у парках і г.д.).
У акцыі бяруць удзел актывісты раённых (гарадскіх) аддзяленняў БМААСП, члены КЮСП, работнікі раённых (гарадскіх) аддзелаў па надзвычайных сітуацыях, іншых зацікаўленых арганізацый.
1-ы этап “112 добрых спраў”. Прапануецца наступны фармат працы: – аказанне шэфскай дабрачыннай дапамогі асобным катэгорыям грамадзян (устаноўка АПА, нарыхтоўка дроў, уборка тэрыторыі і г.д.).
2-гі этап. 1 кастрычніка адзначаецца Міжнародны дзень пажылых людзей. У гэты перыяд будзе арганізавана правядзенне конкурсу «Мудрасць. Вопыт. Бяспека».
3-ці этап. 14 кастрычніка ў нашай краіне адзначаецца Дзень маці. У рамках акцыі будзе праведзена тэматычнае мерапрыемства, прымеркаванае да свята.
Увага! Таксама паралельна з акцыяй “Моладзь за бяспеку” праходзіць акцыя “З клопатам аб бяспецы малой Радзімы” (верасень – кастрычнік).