У раёне стартаваў штогадовы агляд-конкурс дзіцячых творчых работ «Выратавальнікі вачыма дзяцей». Ён праводзіцца з мэтай фарміравання ў школьнікаў культуры бяспекі жыццядзейнасці, развіцця іх творчых здольнасцяў, прапаганды здаровага ладу жыцця, папулярызацыі прафесіі выратавальніка. Прыняць удзел і праявіць свой талент могуць хлопчыкі і дзяўчынкі ва ўзросце ад 7 да 17 гадоў. Падрабязнасці пра ўмовы конкурсу можна даведацца ў Жабінкаўскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях альбо на сайце МНС. Усе прадстаўленыя работы будуць ацэненыя 5 сакавіка, лепшыя з іх адправяцца на абласны этап конкурсу. Пераможцаў чакаюць выдатныя прызы!