Галоўная // Навіны // Інфармацыя РАНС і МНС // Пажарная бяспека пячнога ацяплення

Пажарная бяспека пячнога ацяплення

Напярэдадні пачатку ацяпляльнага сезона ў Беларусі наступае гарачая пара для работнікаў МНС, прычым словазлучэнне «гарачая пара» набывае літаральны сэнс. Шматгадовая практыка паказвае: як толькі пачынаецца ацяпляльны сезон, пачынаецца сезон пажараў у прыватным сектары. І пераважная большасць загаранняў адбываецца з-за няспраўнага пячнога абсталявання. За вясенне-летні перыяд толькі адзінкі знаходзяць час прывесці свае печы ў парадак, а печ неабходна рыхтаваць загадзя.

Каб не дапусціць узнікнення пажару, неабходна выконваць наступныя правілы:

  1. Перад пачаткам ацяпляльнага сезона печ неабходна старанна праверыць і адрамантаваць. Коміны варта пабяліць, і тады па закураных мясцінах лёгка выявіць расколіны і затым заладзіць іх.
  2. Адлегласць ад печы да згаральных канструкцый павінна складаць не менш за 50 см.
  3. На працягу ацяпляльнага сезона праз кожныя тры месяцы варта ажыццяўляць ачыстку трубы. Несвоечасовая ачыстка коміна прыводзіць да большага навала сажы, што цягне за сабой памяншэнне цягі і з’яўляецца адной з прычын пажараў. Да таго ж працэс гарэння сажы суправаджаецца высокай тэмпературай і з’яўленнем іскраў. Вылятаючы з коміна, гэтыя іскры ствараюць яшчэ адну небяспеку ўзнікнення пажару.
  4. Каб пазбегнуць загарання драўлянай падлогі ад выпаўшых распаленых вуглёў, неабходна перад дзверцамі печы на падлозе прыбіць прадтопачны металічны ліст. Яго памер павінен быць не менш за 50 х 70 см.

Пры эксплуатацыі ацяпляльных печаў, забаронена:

  • выкарыстоўваць печы, якія маюць расколіны і няспраўныя дзверцы. Праз гэтыя расколіны ці дрэнна зачыненыя дзверцы полымя можа вырвацца вонкі, і тады пажару не пазбегнуць;
  • растопліваць печы лёгкаўзгаральнымі вадкасцямі (бензінам, газай, растваральнікамі і да т.п.). Пры выкарыстанні гэтых вадкасцяў адбываецца моцная ўспышка, і полымя праз топачнай адтуліны выкідваецца вонкі. Гэта можа прывесці да моцных апёкаў, не кажучы пра верагоднасць ўзнікнення пажару;
  • дазваляць распальваць печ малалетнім дзецям, так як у іх няма пэўных навыкаў у звароце з ёй пакідаць печ без нагляду або даручаць прыглядаць за печкай малалетнім дзецям;
  • паліць печ з адчыненымі дзверцамі. Пры адчыненых дзвярах падпалены вугольчык, які выпаў на падлогу, можа прывесці да пажару;
  • сушыць на печах і складаць каля іх сцен вопратку ці іншыя лёгкаўзгаральныя і гаручыя прадметы;
  • перекаляць печ;
  • высыпаць попел паблізу пажаранебяспечных пабудоў, стагоў сена або саломы. Пры ўборцы попелу яго неабходна высыпаць у яму, папярэдне затушыць вадой ці снегам

Пры топцы печы неабходна памятаць аб яшчэ адной небяспекі – угарным газе. З’яўляецца ён тады, калі паліва поўнасцю не згарэла, а засланку ўжо зачынілі, каб захаваць цяпло. Угарны газ не мае ні колеру, ні паху. Не заўважаючы яго наяўнасці, чалавек гіне пры большай канцэнтрацыі газу на працягу некалькіх хвілін. Таму тут трэба быць вельмі асцярожным і не спяшацца з закрыццём засланкі.

ПАВАЖАНЫЯ ГРАМАДЗЯНЕ!

Памятайце пра тое, што выкананне элементарных правілаў пажарнай бяспекі захавае ад знішчэння агнём Ваша жыллё і маёмасць, прадухіліць гібель людзей падчас пажару.