З 16 кастрычніка па 1 лістапада 2019 года пройдзе прафілактычная акцыя ў жылым фондзе «За бяспеку – разам», у якой прымуць удзел розныя дзяржаўныя органы і арганізацыі.
Асноўная мэта акцыі – зніжэнне колькасці пажараў з-за парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях. Акрамя таго, арганізатары нацэлены павысіць інфармаванасць людзей аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаванню правапарадку, папярэджанні правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца грамадзянамі ў стане алкагольнага ап’янення.
Ратавальнікі акажуць дапамогу мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым арганізацыям, у навучанні грамадзян мерам пажарнай бяспекі ў побыце і на вытворчасці, пазаштатным пажарным фарміраванням ў арганізацыі пажарна-прафілактычнай работы. Акцэнт будзе зроблены на неабходнасць правядзення рэгулярнай і мэтанакіраванай працы па забеспячэнні пажарнай бяспекі на адпаведнай тэрыторыі, у тым ліку, – павышэння ўзроўню супрацьпажарнай абароны дамоў і кватэр адзінокіх пажылых грамадзян і інвалідаў. У плане правядзення акцыі задзейнічаны РАУС, ўпраўленне па руду і сацыяльнай абароне насельніцтва, КУШВП ЖКГ «Жабінкаўская ЖКГ», УАЗ «Жабінкаўская ЦРБ” і іншыя.
Акрамя таго, у рамках акцыі будуць правераны гарышчы, падвалы, месцы агульнага карыстання (лесвічныя клеткі, агульныя тамбуры і да т.п.) у шматкватэрных жылых дамах. А таксама выяўлены ў населеных пунктах пустуючыя дамы, будынкі і збудаванні, дзе не прынятыя арганізацыйныя меры па прадухіленні доступу да іх. У выпадку выяўлення такіх фактаў будуць праінфармаваныя мясцовыя органы ўлады для прыняцця мер рэагавання ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Акцыя накіравана і на працу з сем’ямі, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Падчас яе правядзення будзе таксама ацэненая і актывізавана праца ў дамах адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, інвалідаў і шматдзетных сем’яў па забеспячэнні ў адпаведнасці з заканадаўствам сацыяльнай дапамогай, у тым ліку ў абсталяванні домаўладанняў аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі, правядзенню работ па рамонце печаў, электраправодкі, навядзенні парадку на тэрыторыі домаўладанняў і да т.п. Яшчэ раз будзе звернута ўвага на недапушчальнасць пакідання дзяцей без нагляду. Акрамя работы з нядобранадзейнымі грамадзянамі, тлумачальная праца пройдзе і з тымі, хто пражывае з імі па-суседстве: што рабіць і куды звяртацца, каб не стаць ахвярай пажару і не толькі. Праверыць сваё жыллё, для таго, каб выявіць небяспечныя кропкі ў доме, можна і па заяўным прынцыпе – звярнуўшыся ў раённы аддзел МНС.