Дзень спажыўца, які штогод адзначаецца ў рэспубліцы 15 сакавіка, у 2020 годзе праходзіць пад дэвізам «За адказнае спажыванне», прапаноўвае ідэю рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў для захавання навакольнага асяроддзя.
У сувязі з гэтым, прапануем азнаёміцца з серыяй відэаролікаў «Лепшыя адыходы – тыя, якіх няма!». Відэаролікі «Лепшыя адыходы – тыя, якіх няма!» створаны дзяржаўнай установай «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі для асветы жыхароў рэспублікі ў пытаннях рацыянальнага прыродакарыстання і абыходжання з адходамі спажывання і даступныя ў Youtube пад тэгам #лучшиеотходы99.
У серыю ўключаны ролікі на наступныя тэмы:
- Пра наш лад жыцця і смецце: хто каго
- Як вырабляюць тое, што мы выкідваем, і як не застацца без рэсурсаў для жыцця
- Што адбываецца з адходамі, якія вы сабралі паасобна
- Як, выкідваючы непатрэбныя рэчы, не прапусьціць шкодныя адходы
- Правілы сартавання адходаў у Беларусі
Азнаёміцца з матэрыялам на дадзеную тэму.