У рамках рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва «Польшча-Беларусь-Украіна 2014-2020» КУШВП ЖКГ «Жабінкаўская ЖКГ» вядзе набор наступнага персаналу праекта на конкурснай аснове:
- каардынатара праекта
- мэнэджара па фінансах
- асістэнта каардынатара
- мэнэджара па інфраструктурных праектах
З кваліфікацыйнымі патрабаваннямі да кожнай пасады, праектамі дагавора падраду і тэхнічнымі заданнямі можна азнаёміцца ў офісе праекта, размешчаным на першым паверсе ў адміністрацыйным будынку Жабінкаўскай ЖКГ.
Тэрмін падачы рэзюмэ 20.08.2018 г.
Кантактны тэлефон (8-01641) 2-28-53