З 5 па 7 лютага беларускія беніфіцыары праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Чыстая рака – галоўны прыярытэт» прымалі на беларускай зямлі польскую дэлегацыю, у якую ўвайшлі прадстаўнікі EKO-BUG Spolka z.o.o (польскі партнёр па праекце) і прадстаўнікі гміны Тересполь. У ходзе візіту дэлегацыя азнаёмілася са структурай камунальнай гаспадаркі г. Жабінка і Жабінкаўскага раёна, наведала шэраг аб’ектаў камунальнай інфраструктуры, а таксама будаўнічую пляцоўку, дзе вядуцца работы па ўзвядзенню ачышчальных збудаванняў г. Жабінка. Акрамя таго, было арганізавана наведванне прадпрыемстваў камунальнай гаспадаркі г. Брэста (Гарадскія ачышчальныя збудаванні, Брэсцкі смеццеперапрацоўчы завод).