У мэтах папулярызацыі актыўнага адпачынку работнікаў, прапаганды здаровага ладу жыцця, ўцягвання іх у масавыя фізкультурна-аздараўленчыя і спартыўныя мерапрыемствы, першага сакавіка бягучага года ў г. Кобрыне была праведзена абласная галіновая Спартакіяда сярод работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў.
У Спартакіядзе прынялі ўдзел 20 каманд з усёй Брэсцкай вобласці, агульным лікам удзельнікаў 250 чалавек. Агульнае кіраўніцтва падрыхтоўкай і правядзеннем Спартакіяды ажыццяўляў абкам прафсаюза і аргкамітэт.
Ад камунальнага ўнітарнага шматгаліновага вытворчага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Жабінкаўская ЖКГ» была заяўлена каманда ў колькасці 14 чалавек.
Па выніках спаборніцтваў каманда «Жабінкаўскай ЖКГ» заняла агульнакаманднае 4 месца.
У асабістым заліку па шахматах, сярод жанчын заняла III месца Сахвон Ніна.
У асабістым заліку па більярдзе, сярод мужчын заняў II месца Кандрацюк Аляксандр.