Шахматы і шашкі атрымалі шырокае распаўсюджванне ў нашай краіне. Не застаюцца ў баку ад гэтых гульняў і прафсаюзныя арганізацыі.
У мэтах папулярызацыі інтэлектуальнага адпачынку сярод членаў прафсаюза, прапаганды здаровага ладу жыцця, ўцягвання іх у масавыя спартыўныя мерапрыемствы 30 лістапада бягучага года ў шахматна-шашачны клуб г. Брэста праведзены шахматна-шашачны турнір сярод арганізацый Брэсцкай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў.
У турніры прынялі ўдзел 20 каманд з агульным лікам удзельнікаў 75 чалавек. Ад камунальнага ўнітарнага шматгаліновага вытворчага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Жабінкаўская ЖКГ» была заяўлена каманда ў наступным складзе:
- Аксаментаў Валянцін Васільевіч – працоўны ўчастка «Добраўпарадкаванне і саначыстка»
- Быкаў Аляксандр Вітальевіч – спецыяліст па закупках
- Сахвон Ніна Мікалаеўна – бухгалтар
- Мацвяюк Наталля Аляксееўна – бухгалтар
Па выніках спаборніцтваў каманда «Жабінкаўскай ЖКГ» заняла агульнакаманднае III месца. У асабістым заліку па шахматах, сярод мужчын заняў II месца Аксаментаў Валянцін, сярод жанчын заняла II месца Сахвон Ніна.
Віншуем пераможцаў з Перамогай!