Шахматы і шашкі атрымалі шырокае распаўсюджванне ў нашай краіне. Не застаюцца ў баку ад гэтых выдатных гульняў і прафсаюзныя арганізацыі.
У мэтах папулярызацыі інтэлектуальнага адпачынку сярод членаў прафсаюза, прапаганды здаровага ладу жыцця, ўцягвання іх у масавыя спартыўныя мерапрыемствы 29 лістапада бягучага года ў г. Брэсце ў шахматна-шашачным клубе праведзены фінальны этап шахматна-шашачнага турніру сярод арганізацый Брэсцкай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў.
У турніры прынялі ўдзел 20 каманд з агульным лікам удзельнікаў 80 чалавек. Ад камунальнага ўнітарнага шматгаліновага вытворчага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Жабінкаўскае ЖКГ» была заяўлена каманда ў наступным складзе:
- Сахвон Ніна Мікалаеўна – бухгалтар
- Мацвяюк Наталля Аляксееўна – бухгалтар
- Аксаментаў Валянцін Васільевіч – працоўны ўчастка «Саначыстка і добраўпарадкаванне»
- Юдчыц Сяргей Васільевіч – старшы майстар ўчастка «Кацельная гаспадарка»
Па выніках спаборніцтваў каманда «Жабінкаўскае ЖКГ» заняла агульнакаманднае II месца.