Для забеспячэння вашай бяспекі ў сетке інтэрнэт Упраўленне Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці рэкамендуе:
- выкарыстоўваць складаныя паролі (якія складаюцца з лічбаў, сімвалаў, літар рускага і лацінскага алфавіту) даўжынёй не менш за 6 знакаў;
- не выкарыстоўваць ідэнтычныя рэквізіты (лагін (імя карыстальніка) і пароль) для аўтарызацыі на розных рэсурсах;
- не паведамляць нікому ні пад якой падставай трохзначны лічбавы код (CVV), размешчаны на адваротным баку банкаўскай пластыкавай карткі, а таксама сеансавым ключы для карыстання паслугай «Інтэрнэт-банкінг», пазначаныя на асобнай картцы;
- не паведамляць ні пры якіх абставінах нікому змест атрыманых ад банка SMS-паведамленняў, якія змяшчаюць ключы, якія могуць быць выкарыстаны злачынцам для падключэння да вашага карт-рахунку паслугі «Інтэрнэт-банкінг» і пераводу грошай з вашага рахунку на іншы рахунак;
- захоўваць ўпотай ад старонніх асоб серыю, нумар і дату выдачы пашпарта, а таксама ідэнтыфікацыйны нумар.
Рэкамендуем вывучыць і прытрымлівацца інфармацыі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па бяспечным выкарыстанні банкаўскіх плацежных картак!