Галоўная // Навіны // Інфармацыя РАНС і МНС // МНС інфармуе! Калі вас застала навальніца.

МНС інфармуе! Калі вас застала навальніца.

Самая вялікая небяспека пры навальніцы-паражэнне маланкай. Каб пазбегнуць яе, трэба ведаць як сябе паводзіць падчас непагадзі.

Не размяшчайцеся падчас навальніцы побач з жалезабетонным палатном, ля вадаёма, у вышыннага аб’екта без маланкаадвода. Не дакранайцеся паверхні ствалоў дрэў, металічных канструкцый. У зоне адноснай бяспекі займіце сухое месца на адлегласці 1,5 -2 метра ад высокіх аб’ектаў: дрэва, апора ЛЭП. Не знаходзіцеся побач з уключанымі электрапрыборамі, праводкай, металічнымі прадметамі, не дакранайцеся да іх рукамі, не стойце паблізу маланкааховага зазямлення.

Што рабіць, калі непагадзь застала Вас:

у кватэры, доме, будынку:

  • у першую чаргу адключыце ўсе электрапрыборы і выцягнеце штэкер вонкавай антэны з тэлевізара, спыніце тэлефонныя размовы.
  • Затым пастарайцеся ліквідаваць скразнякі, шчыльна зачыніце вокны і коміны.
  • Не размяшчайцеся каля акна, печы, каміна, масіўных металічных прадметаў, на даху і на гарышчы.

на вуліцы:

  • пакіньце адкрытую прастору і утуліцеся ў памяшканні або ў пад’ездзе любога дома.
  • калі вырашылі схавацца пад казырком будынка, не дакранайцеся да сцяны.
  • Не карыстайцеся мабільным тэлефонам.
  • Не стойце паблізу высокіх слупоў, рэкламных шчытоў і т. д.

у машыне:

  • спыніце рух.
  • Зачыніце вокны, апусціце антэну, заглушыце рухавік і перачакайце навальніцу ў салоне аўтамабіля.
  • Не дакранайцеся да ручак дзвярэй і іншых металічных прадметаў.
  • Не варта браць у рукі і мабільны тэлефон.

у лесе:

  • трымайцеся далей ад высокіх асобнастаячых дрэў, не размяшчайцеся ля вогнішча, бо слуп гарачага паветра – добры праваднік электрычнасці. Часцей за ўсё маланка б’е ў дубы, таполі і вязы, радзей – у бярозу і клён.
  • Уладкуйцеся паміж нізкарослымі дрэвамі з густымі кронамі.
  • Акрамя таго, выбіраючы сабе прытулак, звярніце ўвагу, каб побач не было расшчэпленых дрэў, раней здзіўленых навальніцай. Гэта сведчыць аб тым, што грунт на дадзеным участку мае высокую электраправоднасць, і ўдар маланкі сюды яшчэ раз вельмі верагодны.

на адкрытай мясцовасці (у полі):

  • не стойце на ўзвышшах, каля апор ліній электраперадачы і пад правадамі. Пашукайце яму ці яр.
  • Калі ж ніякіх паглыбленняў паблізу няма-прысядзьце, як мага ніжэй або ляжце на зямлю.
  • Не хавайцеся ў стозе сена або саломы, у незаселеных адзіночных бараках або адрынах.
  • Не хадзіце басанож і не падымайце над галавой токаправодныя прадметы (рыдлёўкі, матыкі, косы).

на вадаёме:

  • выйдзіце з вады, адыдзіце далей ад берага і схавайцеся ў хованцы.
  • Калі вы знаходзіцеся ў лодцы, неадкладна грабіце да берага. Калі гэта немагчыма – асушыце лодку; калі ёсць ахоўны тэнт, падніміце яго; пры наяўнасці сухога адзення, пераапраніцеся; сядзьце далей ад мачтаў і падкладзіце пад сябе выратавальны жылет або боты.
  • Рыбалку падчас навальніцы неабходна спыніць, так як снасці з’яўляюцца правадніком для электрычнасці.

Першая дапамога пры паражэнні маланкай:

  • хутка вызначыць стан пацярпелага
  • неадкладна правядзіце рэанімацыйныя мерапрыемствы: штучнае дыханне, непрамы масаж сэрца
  • сагрэйце пацярпелага
  • апрацуйце месца апёкаў і спадарожныя раны
  • дайце анальгін
  • тэрмінова дастаўце пацярпелага ў бальніцу