Паважаныя жыхары горада і раёна!
З 18 па 25 лістапада ў Рэспубліцы Беларусь, у рамках рэалізацыі палажэнняў Рамачнай канвенцыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя па барацьбе супраць тытуню ў Рэспубліцы Беларусь, дзяржаўнай праграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека”, а таксама ў сувязі з правядзеннем “Сусветнага дня некурэння і прафілактыкі анкалагічных захворванняў”, праводзіцца рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя па прафілактыцы тытунекурэння як фактара рызыкі развіцця анкалагічных захворванняў. Падчас акцый плануецца правядзенне розных мерапрыемстваў: круглыя сталы, прэс-канферэнцыі, лекцыі, кансультацыі спецыялістаў.