З 23 ліпеня 2020 г ва ўсіх жыхароў Беларусі з’явілася магчымасць паглядзець першы ў Беларусі навукова-папулярны дакументальны серыял пра адходы ў Беларусі «Мэта 99. Дом без адходаў» на youtube-канале target99 Belarus
Апублікаваны першыя пяць серый дакументальнага серыяла: «Палігоны і звалкі», «Папера – для паперы?», «Шкло – не пясок», «Пластык – праблема?», «Хлам – зваротны бок прагрэсу». У далейшым будуць рэгулярна публікавацца наступныя серыі дакументальнага серыяла.
Здымкі серыяла праходзілі на беларускіх прадпрыемствах, якія заняты зборам, упарадкаванннем, перапрацоўкай адходаў: УП «Экарэс», КВУП “Гродзенскі завод па ўтылізацыі і механічным сартаванні адходаў», СТАА «Стеклосфера», КУП «Брэсцкі смеццеперапрацоўчы завод», КУП «Спецкамунтранс» і іншых.
Якая ўпакоўка «шкодная»? Як хлам звязаны з прагрэсам? Што значыць “даць адходам другое жыццё»? Што адбываецца са смеццем пасля таго, як яго пагрузілі ў смеццявоз? Што такое палігон адходаў? На гэтыя ды іншыя пытаньні ў фільмах адказваюць кіраўнікі міністэрстваў, спецыялісты прадпрыемстваў галіны, перапрацоўшчыкі, эксперты і эколагі. У кожнай серыі герой Янот дапаможа паглядзець на нашы звычкі ў адносінах з смеццем з боку і даведацца, да чаго яны могуць прывесці – да звалках ці хаце без адходаў.