Галоўная // Навіны // Навіны прадпрыемства // Санітарны стан прыдамавых тэрыторый

Санітарны стан прыдамавых тэрыторый

Паважаныя жыхары г. Жабінка і Жабінкаўскага раёна!

У цяперашні час, падтрыманне належнага санітарнага стану прыдамавой тэрыторыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з п. 6 «Палажэння аб парадку вызначэння памераў (межаў) тэрыторый зямель агульнага карыстання населеных пунктаў для выканання работ па падтрыманню належнага санітарнага стану» зацверджанага Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 22.07.2020 №430, а менавіта:

  • памеры (межы) адпаведных тэрыторый пры прыцягненні грамадзян для выканання работ па падтрыманню належнага санітарнага стану ўсталёўваюцца ад мяжы прадастаўленага грамадзяніну (які знаходзіцца ў яго карыстанні) зямельнага ўчастка да тратуара (у выпадку яго адсутнасці – да мяжы праезнай часткі вуліцы, дарогі), па астатніх баках зямельнага ўчастка – не больш за 10 метраў або палова адлегласці разрыву да суседняга зямельнага ўчастка, але не больш за 10 метраў.

Пералікам да дадзенай Пастановы устаноўлены наступныя віды работ:

  1. Ачыстка і ўборка тэрыторый (падмятанне пакрыццяў, ўборка ад выпадковага смецця, ачыстка скрыняў ад смецця) – па меры неабходнасці.
  2. Санітарна-гігіенічныя і тэхналагічныя мерапрыемствы (абрэзка, скошванне, выдаленне адходаў і іншае) пры выкананні работ па догляду за аб’ектамі азелянення (газоны, іншыя зялёныя насаджэнні) – па меры неабходнасці (з мая па верасень).
  3. Расчыстка ад снегу і наледзі ўсіх відаў пакрыццяў, апрацоўка процігалалёднымі сродкамі – па меры неабходнасці (у зімовы перыяд), ва ўмовах моцных снегападаў, завей і галалёдзіцы – увесь час, але не радзей за адзін раз на суткі.
  4. Збор, падзел па відах і выдаленне камунальных адходаў – у адпаведнасці са схемай абыходжання з камунальнымі адходамі.
  5. Ачыстка і ўборка водаадводных сістэм адкрытага тыпу, прызначаных для адводу павярхоўных і грунтовых вод (канавы, латкі, кюветы), – па меры неабходнасці.