Галоўная // Навіны // Інфармацыя РАНС і МНС // Акцыя «У цэнтры ўвагі – дзеці!»

Акцыя «У цэнтры ўвагі – дзеці!»

Кожны з бацькоў пагодзіцца з фразай: няма нічога важней у жыцці, чым здароўе ўласных дзяцей. І вельмі шкада, што дастаткова часта адбываюцца сітуацыі, у якіх гэтае сцвярджэнне ставіцца пад пагрозу: большасць «агністых» траўмаў, атрыманых дзецьмі, выклікана недаглядам з боку дарослых.

У кругавароце спраў і планаў, якія кожны дзень атакуюць бацькоў, вельмі складана не толькі знайсці час растлумачыць дзіцяці правілы бяспекі, здольныя зберагчы ад небяспек сучаснага свету, але і ў цэлым усачыць за дзецьмі, якія актыўна вывучаюць навакольны свет. Аднак, як бы там ні было, гэта – жыццёвая неабходнасць, якая зможа абараніць ад непапраўных трагедый.

З мэтай прыцягнення ўвагі дарослых да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей ад пажараў з прычыны пакідання іх без нагляду з 16 жніўня па 10 верасня ў Жабінкаўскім раёне ў два этапы пройдзе прафілактычная акцыя “У цэнтры ўвагі – дзеці!”.

Першы этап пройдзе з 16 да 31 жніўня. Асноўнай мэтавай аўдыторыяй, на якую накіруюць свае сілы працаўнікі МНС, стануць бацькі. На працягу двух апошніх тыдняў лета, на якія выпадае самы “гарачы” перыяд падрыхтоўкі дзяцей да новага навучальнага года, ім будуць нагадваць аб важнасці навучання малодшага пакалення правілам бяспекі. У якасці экспертаў пакупнікоў сустрэнуць работнікі МНС і раскажуць аб правілах бяспечных паводзін, якім трэба навучыць дзяцей, а таксама ўручаць кожнаму яркія брашуры, буклеты, памяткі і календары, якія дапамагаюць на ілюстраваным прыкладзе эфектыўна запамінаць правілы бяспекі і звяртацца да іх у любы зручны час.

У працэсе сустрэч у месцах гандлю і па-за імі работнікі МНС прапануюць дзецям здаць “Іспыт па бяспецы”, які быў уведзены ў практыку правядзення акцыі летась. Для пачатку ўдзельніку ўручаць спецыяльны бранзалет і “Дзённік бяспекі” з заданнямі, якія неабходна выканаць. Як толькі ён справіцца з усімі з іх, інспектар паставіць у «Дзённіку» адпаведную адзнаку і ўручыць экзаменуемаму «Сертыфікат аб праходжанні іспыту», які стане доказам моцных ведаў у галіне бяспекі ў яго ўладальніка. У некаторых населеных пунктах “Экзамен” і ўвогуле пройдзе ў больш маштабным фармаце: заданні з “Дзённіка” ператворацца ў асобныя інтэрактыўныя пляцоўкі, якія знойдуць сваё месца ў межах гандлёвага аб’екта, які стаў месцам правядзення акцыі.

Авалодаць новай прафесіяй усяго за гадзіну і атрымаць пасля гэтага пацвярджальны дакумент дазволіць новы фармат працы, распрацаваны Рэспубліканскім цэнтрам прапаганды МНС у гэтым годзе, «Акадэмія «Юных ратавальнікаў». Удзельнікі акцыі змогуць прайсці іспыт па правілах бяспекі, які складаецца з тэарэтычнай і практычнай частак. Ён складаецца з 10 тэматычных заданняў, за кожнае з якіх работнік МНС выстаўляе адзнаку па шкале ад 1 да 10. Калі ўсе выпрабаванні пераадолены, хлопцы атрымаюць «Атэстат аб заканчэнні акадэміі» і змогуць па праве лічыць сябе хоць і юным, але ратавальнікам.

Другі этап працягнецца з 1 па 10 верасня. Пляцоўкамі правядзення мерапрыемстваў стануць адукацыйныя ўстановы, арганізацыі і прадпрыемствы, а таксама месцы масавага збору людзей. Так, у школах дзеці паўдзельнічаюць у тэматычных “Уроках бяспекі” і атрымаюць наглядна-выяўленчую прадукцыю, настаўнікі пройдуць інструктажы па пажарнай бяспецы, а бацькі сустрэнуцца для правядзення прафілактычных гутарак і прагляду тэматычных відэафільмаў ад ратавальнікаў. У працоўных калектывах прадпрыемстваў інспектары нагадаюць асноўныя правілы бяспекі не толькі падчас гутарак з работнікамі, але і на спецыяльных навучальных пляцоўках, якія разгорнуцца прама ў арганізацыях.

Асобай маштабнасцю пахваліцца месцы масавага збору людзей, дзе пройдуць сапраўдныя святы з інтэрактыўнымі зонамі актыўнасці. Так, кожны ўдзельнік запомніць 5 важных крокаў на шляху да выратавання, навучыцца карыстацца вогнетушыцелем, даведаецца алгарытмы аказання першай дапамогі, праверыць свае веды ў тэматычных тэсціраваннях, здасць экзамен па бяспецы і многае іншае.

У акцыі прымуць удзел актывісты БМААСП, члены клубаў юных ратавальнікаў-пажарных, прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, іншыя зацікаўленыя арганізацыі, а таксама сродкі масавай інфармацыі, якія будуць трансліраваць тэматычныя відэаролікі, напаўняць радыёэфір аўдыёінфармацыяй і размяшчаць артыкулы, накіраваныя на папярэджанне надзвычайных сітуацый з удзелам.