Галоўная // Навіны // Інфармацыя РАНС і МНС // Беражыце лясы ад пажараў!

Беражыце лясы ад пажараў!

Пажаранебяспечны сезон у гэтым годзе пачаўся рана, так як асенне-зімовы быў анамальна цёплым. Першыя пажары былі зафіксаваныя 16 лютага ў Брэсцкай вобласці.

Усяго з пачатку года па стане на канец сакавіка зафіксавана больш як 820 прыродных пажараў. Гэтыя паказчыкі вышэй дадзеных 2019 года ў 3 разы (за аналагічны перыяд 2019 года адбылося больш за 270 пажараў). У выніку загінуў 1 чалавек (у Магілёўскай вобласці), траўмавана 4 чалавекі.

Толькі з 27 па 29 сакавіка супрацоўнікамі Жабінкаўскага раённага аддзела па НС было ажыццёўлена 11 выездаў на тушэнне сухой расліннасці і смецця. Па выніках рэйдаў, праведзеных у перыяд з 27 па 30 сакавіка за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі пры спальванні смецця на прысядзібным участку да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 3 чалавекі.

З улікам наяўнага становішча, а таксама маючых адбыцца выхадных дзён, якія характарызуюцца актыўным выездам грамадзян для адпачынку на дачах і прыродзе, неабходна памятаць – «Агонь ачысьціць ваш участак ад сухой травы і смецця – але возьме занадта ДОРАГА!». Беражыце сябе і сваіх блізкіх!