МЭТА: папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні.
Для таго, каб пазбегнуць непрыемнасці з агнём пры курэнні неабходна быць у першую чаргу проста акуратным і выконваць элементарныя правілы пажарнай бяспекі.
Памятайце, што нельга:
- курыць у ложку ці седзячы ў крэсле, тым больш, калі выпілі спіртное – у такім становішчы вельмі лёгка заснуць. А калі своечасова не патушыць цыгарэту, ад яе можа загарэцца адзенне або мэбля.
- неабходна сачыць за тым, каб запалкі або цыгарэты не траплялі ў рукі маленькім дзецям.
- Не паліце паблізу лёгкаўзгаральных і гаручых вадкасцяў;
- Абавязкова пераканайцеся, што запалка і недакурак не толькі не гараць, але і не цьмеюць.
Пры выяўленні першых прыкметаў пажару (пах гару, дым) варта паведаміць у МНС па тэлефоне «101» або «112».