Галоўная // Навіны // Інфармацыя РАНС і МНС // Рэспубліканская акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!»

Рэспубліканская акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!»

МЭТА: папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні.

Для таго, каб пазбегнуць непрыемнасці з агнём пры курэнні неабходна быць у першую чаргу проста акуратным і выконваць элементарныя правілы пажарнай бяспекі.

Памятайце, што нельга:

  • курыць у ложку ці седзячы ў крэсле, тым больш, калі выпілі спіртное – у такім становішчы вельмі лёгка заснуць. А калі своечасова не патушыць цыгарэту, ад яе можа загарэцца адзенне або мэбля.
  • неабходна сачыць за тым, каб запалкі або цыгарэты не траплялі ў рукі маленькім дзецям.
  • Не паліце паблізу лёгкаўзгаральных і гаручых вадкасцяў;
  • Абавязкова пераканайцеся, што запалка і недакурак не толькі не гараць, але і не цьмеюць.

Пры выяўленні першых прыкметаў пажару (пах гару, дым) варта паведаміць у МНС па тэлефоне «101» або «112».