Галоўная // Навіны // Мерапрыемствы // Акцыя «Гадзіна Зямлі»

Акцыя «Гадзіна Зямлі»

КУШВП ЖКГ «Жабінкаўскі ЖКГ» запрашае ўсіх неабыякавых да будучыні планеты прыняць удзел у акцыі «Гадзіна Зямлі» і адключыць электрычнасць на 1 гадзіну 28 сакавіка 2020 гады з 20.30 да 21.30.

Выключыць святло на гадзіну – не складана, але нават такім сімвалічным дзеяннем маем магчымасць дапамагчы планеце, змяніўшы свае штодзённыя звычкі, для гэтага трэба ўсяго на гадзіну адключыць электрапрыборы, пагасіць святло ў сваіх дамах і правесці прыемны вечар пры свечках.

У рамках гэтай акцыі можна не толькі выключыць электрычнасць на адну гадзіну ў годзе, але і зрабіць яшчэ адзін крок дзеля планеты: выкарыстоўваць святлодыёдныя лямпы, разумна расходаваць ваду, не смеціць, аддаваць перавагу прадуктам з мінімумам ўпакоўкі, зрабіць выбар на карысць другаснай перапрацоўкі паперы і іншых матэрыялаў, тым самым, скарачаючы выкіды парніковых газаў – галоўнай прычыны цяперашняга змены клімату.