У мэтах выканання Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 715 ад 23.10.2019г., А таксама згодна з плана-графіка мерапрыемстваў па закрыццю міні-палігонаў ЦКА і іх рэкультывацыі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Жабінкаўскага раёна, КУШВП ЖКГ «Жабінкаўскі ЖКГ» інфармуе Вас аб закрыцці і далейшай рэкультывацыі міні-палігона ў в. Сцяпанкі.
Звяртаем Вашу ўвагу, што аператарам па абыходжанні з адходамі, на тэрыторыі Жабінкаўскага раёна, з’яўляецца КВУП «Брэсцкі смеццеперапрацоўчы завод». Па пытаннях вывазу ЦКА, а таксама буйнагабарытных адходаў неабходна звяртацца па тэл. 8 0162 53-28-50; 8 0162 50-40-41 або ў КУШВП ЖКГ «Жабінкаўскі ЖКГ».
КУШВП ЖКГ «Жабінкаўскі ЖКГ» на аснове выплатнага дагавора можа аказаць транспартныя паслугі па вывазу адходаў з тэрыторыі Вашага жылога дома.
Нагадваем, што згодна з арт. 17 Закона РБ «Аб абыходжанні з адходамі» фізічныя асобы абавязаны забяспечваць збор адходаў і падзел іх па відах, калі для гэтага юрыдычнымі асобамі, якiя абслугоўваюць жылыя дамы, створаны неабходныя ўмовы. Складаваць будаўнічыя адходы на тэрыторыі кантэйнерных пляцовак, а таксама навалам на прыдамавой тэрыторыі забаронена.
За парушэнне заканадаўства аб адходах прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу па ч. 2 арт. 15.63 КаАП РБ (ад 5 да 50 базавых велічынь).