Галоўная // Навіны // Інфармацыя РАНС і МНС // Экспрэс-інфармацыя па пажарах за 10 месяцаў

Экспрэс-інфармацыя па пажарах за 10 месяцаў

За 10 месяцаў 2021 года на тэрыторыі Жабінкаўскага раёна зарэгістравана 16 пажараў, што на 33,3% больш, чым за аналагічны леташні перыяд (12 пажараў). Ад пажараў і яго небяспечных фактараў загінула 2 чалавекі (за аналагічны перыяд 2020 года зарэгістравана гібель 1 чалавека). 16 пажараў (100% ад агульнай колькасці) адбыліся ў жыллёвым фондзе: 6 пажараў адбылося па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём, 2 – з-за парушэнняў правілаў прылады і мантажу печаў, 1 – з-за парушэння правілаў эксплуатацыі газавых прылад, 1 – з -за кароткага замыкання электрычнай праводкі, 1 – з-за парушэнні супрацьпажарных патрабаванняў пры правядзенні агнявых прац, 1 – з-за парушэнняў правіл эксплуатацыі печаў, па 4 пажарах – чыннікі высвятляюцца.

29.10.2021 года ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення Жабінкаўскага РАНС паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме ў г. Жабінка. Па прыбыцці да месца выкліку ўстаноўлена, што адбываецца адкрытае гарэнне даху жылога дома. У выніку пажару агнём знішчаны дах, перакрыцце, пашкоджаны сцены і маёмасць у жылым доме. Загінулы грамадзянін, 1970 г.н., часова беспрацоўны, інвалід другой групы (захворванне сардэчна-сасудзістай сістэмы). Прычына пажару высвятляецца.

Усяго з пачатку бягучага года пажарамі знішчана: 1 будынак (за аналагічны перыяд 2020 года – 3), пашкоджана 15 будынкаў (14), знішчана 1 адзінка тэхнікі (0), пашкоджана 3 адзінкі тэхнікі (0). Прамы ўрон ад пажараў склаў больш за 133 тыс. рублёў (2020 год – больш за 131 тыс. рублёў).

В целях предупреждения пожаров в жилье спасатели напоминают:

  • не паліце ў ложку, не выкідвайце непатушаныя цыгарэты з вокнаў і з балконаў;
  • не пакідайце без нагляду ўключаныя электрапрыборы, не перавышайце намінальную токавую нагрузку электрычнага падаўжальніка;
  • не распальвайце печы лёгкаўзгаральнымі і гаручымі вадкасцямі, не пакідайце без нагляду печы, якія топяцца;
  • не пакідайце без нагляду малалетніх дзяцей. Навучыце іх правілам бяспекі;

Соблюдайте правила пожарной безопасности в быту и на рабочем месте! Берегите себя и своих близких!