Галоўная // Навіны // Прафсаюзнае жыццё // Конкурс прафесійнага майстэрства сярод працоўных зялёнага будаўніцтва

Конкурс прафесійнага майстэрства сярод працоўных зялёнага будаўніцтва

16 жніўня 2019 года ў г. Ружаны адбыўся конкурс прафесійнага майстэрства сярод працоўных зялёнага будаўніцтва, прысвечаны Году малой радзімы. Ва ўменні упрыгожваць горад «жывымі фарбамі» спаборнічала 18 каманд сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі Брэсцкай вобласці з агульнай колькасцю ўдзельнікаў больш за 160 чалавек. Арганізатары конкурсу – кіраванне жыллёва-камунальнай гаспадаркі і абласны камітэт прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў.

Яркія і крэатыўныя кампазіцыі сталі падарункам гораду, дзе ў гэтым годзе пройдзе абласны фестываль-кірмаш “Дажынкі”. Вызначэнне пераможцаў выраблялася па трох групах. Групы былі размеркаваны па колькасці працуючых на прадпрыемстве. Наша прадпрыемства ў сваёй падгрупе заняло III месца.

Віншуем пераможцаў!