Галоўная // Навіны // Прафсаюзнае жыццё // Летняя абласная Спартакіяда. Мы са спортам сябруем!

Летняя абласная Спартакіяда. Мы са спортам сябруем!

Кожны год калектывы работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў бяруць удзел у Спартакіядзе, якая гуляе немалаважную ролю развіцця спорту ў вобласці, спрыяе выхаванню ў работнікаў паважлівага стаўлення да здаровага ладу жыцця.

Спартакіяда – сапраўды маштабнае, яркае спартыўная падзея. Кожны ўдзельнік спаборніцтваў адчувае высокую адказнасць за канчатковыя вынікі сваёй працы. Паспяховы выступ дае дадатковыя балы ў агульнакамандным заліку.

22 жніўня гэтага года ў г. Камянец, прайшла ХХII гадовая абласная галіновая Спартакіяда прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў. У Спартакіядзе прыняло ўдзел 15 каманд. Барацьба за перамогу ішла да апошняй секунды. Для ўдзельнікаў спаборніцтваў былі створаны добрыя ўмовы, якія дазволілі паказаць высокія вынікі.

Пасля ўпартай барацьбы каманда камунальнага ўнітарнага шматгаліновага вытворчага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Жабінкаўская ЖКГ» заняла IV месца. У асабістым заліку I месца па атлетычнаму кросе заняў майстар ўчастка «Жылфонд» Цярэшчанкаў А.О., II месца па настольным тэнісе заняла дыспетчар Слуцкая Т.П., III месца па гульні ў дартс заняў механік ўчастка «Спецгараж» Завяржэнец Ю.В.